Home Creators Posts Import Register Favorites Logout

Content


Вітанкі, шаноўныя!

Вы, напэўна, заўважылі паведамленне ў нашай тэлеграм суполцы, на конт выхаду кіно ў нашым выкананні. Як вы ведаеце, звычайна, мы не займаемся агучкай кіно, мы робім анімэ-серыялы, каторыя любім усёй душой. І гэта не змяняецца.

Аднак, рабіць якасную шматгалосую агучку, так як нам падабаецца і не вар'яцець - цяжка, паўзы паміж рэлізамі вялікія, бо нам падабаецца працаваць над сезонам цалкам.
Але пачуцця прагрэсу прагнуць душы мастакоў! Таму нам падумалася "А чаму б нам не зрабіць хуценька кіно?" У нас ёсць пару вольных акторы, якія ўжо скончылі працу над галоўным праектам і сядзяць сумуюць. Можна было б скарыстацца імі больш эфектыўна!
Калі шчыра, сама думка не ўзнікла сама сабою, а з'явілася як адказ на каментар гэтага калючага гаспадара, падчас яго стрыма па агучцы. Дзякуйце (або лайцеся) яму ў каментарах, сапраўды, а чаму не?

Каб агучка кіно не замінала працы, вырашылі, што калі зробім двухгалосы за 8 працоўных гадзін - палічам за перамогу. Абралі Crank, бо яно кароткае, старое і смешнае, каб не нудзіцца ў працэсе, за 4 гадзіны зладзілі чорны пераклад, Łapačka у 2 запісы агучыла сваю частку за 2 гадзіны, а Мармоль за 4 сваю (захварэў, давялося прапісваць першую траціну), плюс паўтары на мантаж. 4 + 2 + 4 + 1.5 = 11.5 гадзін, што ўсё ж можна лічыць перамогай :)

Нам было весела працаваць :) Спадзяёмся, што гэта чуецца. Гэта не зусім фармат Маўлярні. Мы намагаемся рабіць шматгалосыя дарожкі, але час ад часу, у якасці тэрапіі весялосцю, будзем выпускаць штосьці падобнае.

Усім прамяні дабра і хутка зноў пачуемся!

А падпісанае спадарства можа даведацца пра наступны праект у тым самым стрыме адматаўшы на пару хвілін назад!

Comments

No comments found for this post.